Аб аддзеле

Народная творчасць

і клубная дзейнасць

Аддзел метадычнага забеспячэння дзейнасці клубных арганізацый

 

Мэтай дзейнасці аддзела з’яўляецца метадычнае забеспячэнне дзейнасці клубных арганізацый і метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветнай работы) і правядзенне аналітычна-даследчай работы ў сферы культуры.

 

Асноўныя задачы дзейнасці аддзела:

— павышэнне ўзроўню аказання метадычнай дапамогі клубам культурнай дзейнасці, удзел у распрацоўцы дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

— удасканаленне зместу і арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, павышэнне яго сацыяльнай значнасці, пошук і ўкараненне новых, эфектыўных форм і метадаў работы з насельніцтвам;

— даследаванне, вывучэнне і фіксацыя мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;

— распрацоўка арганізацыйна-метадычных і рэпертуарных матэрыялаў па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, арганізацыі дзейнасці клубных фарміраванняў, захаванні, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;

— вывучэнне і аналіз дзейнасці клубаў па развіцці новых напрамкаў іх дзейнасці, а таксама народнай творчасці;

— вывучэнне і ўкараненне ў практыку клубаў перадавога вопыту работы арганізацый культуры;

— фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак клубаў;

— сістэматызацыя звестак аб непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, майстрах народных мастацкіх рамёствах і элементах фальклорнага мастацтва;

— арганізацыя канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў па праблемах захавання і развіцця традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці;

— падрыхтоўка дапаможнікаў, зборнікаў, праграмных праектаў, буклетаў і інш., звязаных з асноўнай дзейнасцю аддзела;

— ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах далучэння грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры і інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.