Аб аддзеле

Аддзел па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі і грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа

 

Аддзел ажыццяўляе дзейнасць па двух накірунках: работа з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі (далей – НКГА) і работа з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа (далей – ГАБЗ).

 

Асноўнымі задачамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

 

– рэалізацыя міжнароднага культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва Цэнтра;

 

– аналіз дзейнасці НКГА і ГАБЗ па захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, стану аматарскай творчасці і выяўлення механізмаў іх падтрымкі і развіцця;

 

– фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду аб дзейнасці НКГА і дзейнасці ГАБЗ;

 

– садзейнічанне ў арганізацыі, каардынацыі і метадычным, інфармацыйным, кансультатыўным забеспячэнні культурнай дзейнасці НКГА ў Рэспубліцы Беларусь і ГАБЗ;

 

– папулярызацыя творчасці, развіццё і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці НКГА ў Рэспубліцы Беларусь;

 

– аказанне практычнай дапамогі і падтрымкі ГАБЗ у захаванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.

 

Асноўнымі функцыямі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

 

– удзел у абгрунтаванні, распрацоўцы і актуалізацыі планаў, праграм і праектаў па профілю аддзела;

 

– вывучэнне, збор, назапашванне і сістэматызацыя інфармацыі аб дзейнасці НКГА і ГАБЗ;

 

– падрыхтоўка справаздач, інфармацый, лістоў і іншых дакументаў, згодна кампетэнцыі аддзела;

 

– арганізацыя дзейнасці Кансультатыўнага савета пры Цэнтры;

 

– удзел у арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных мерапрыемстваў з удзелам НКГА і ГАБЗ, і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Цэнтрам (фестываляў, конкурсаў, аглядаў, канцэртаў, выстаў, злётаў, спаборніцтваў, сацыякультурных акцый, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і інш.);

 

– забеспячэнне ГАБЗ, прадметамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, музычнымі інструментамі, дзяржаўнай сімволікай, сувенірнай прадукцыяй, беларускамоўнымі выданнямі, слоўнікамі, фота-, аўдыё-і відэапрадукцыяй;

 

– удзел у выдавецкай дзейнасці па напрамках дзейнасці аддзела і Цэнтра;

 

– забеспячэнне ўзаемадзеяння з іншымі ўстановамі і арганізацыямі: падрыхтоўка планаў, праграм ўзаемнага супрацоўніцтва і ўдзел у іх рэалізацыі;

 

– пашырэнне навуковых, адукацыйных, культурных сувязей з НКГА і ГАБЗ па напрамках дзейнасці Цэнтра.