У мэтах пашырэння напрамкаў работы і ўсталявання канструктыўных кантактаў з зацікаўленымі партнёрамі ў краіне і за мяжой Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур падпісана і рэалізуецца каля 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Акрамя партнёраў у Беларусі, афіцыяльнымі партнёрамі Цэнтра з ліку беларускіх грамадскіх арганізацый за мяжой з’яўляюцца:
– Беларуская суполка «Крыніца» (г. Клайпеда, Літва);
– Бюджэтная ўстанова «Цэнтр нацыянальных культур» (г. Клайпеда, Літва);
– Рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» (г. Масква, Расія);
– Грамадскае аб’яднанне «Беларускі цэнтр культуры і спорта» (г. Рыга, Латвія);
– Асацыяцыя «New format» («Новы фармат») (г. Вільнюс, Літва);
– Грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя беларусаў Эстоніі» (г. Талін, Эстонія);
– Міжнародная канфедэрацыя беларусаў «Прыгранічча» (г. Вісагінас, Літва);
– Саюз беларусаў Латвіі (г. Рыга, Латвія);
– Міжнародны культурны цэнтр «Содружество»;
– Бюджэтная ўстанова «Цэнтр беларускай культуры» (Даўгаўпілс, Латвія);
– Асацыяцыя «BELLARUS» (Італія);
– Асацыяцыя «Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі» (Францыя);
– Спецыялізаваны фонд «Белыя Росы» (г. Санкт-Пецярбург, Расія);
– Нарвская беларуская суполка «Сябры» (Эстонія);
– Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве (Польшча);
– Грамадскае аб’яднанне «Беларускі культурны рух Малдовы» (Малдова);
– Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Томскай вобласці (г. Томск, Расія).
Дамовы аб супрацоўніцтве ў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур таксама заключаны і з такімі арганізацыямі, як Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцей (г. Фленсбург, Германія), Асамблея народаў Расіі, гістарычны факультэт МДУ імя М.В. Ламаносава (г. Масква, Расія), бюджэтная ўстанова «Цэнтр нацыянальных культур і народнай творчасці Рэспублікі Карэлія», вучэбна-кансультатыўны языкавы цэнтр «LINGUOLANDIA» (Іспанія).
У межах пагадненняў праекты рэалізуюцца па наступнай схеме:
– абмен ідэямі ў межах сумесных мерапрыемстваў і публікацый;
– ініцыяцыя і рэалізацыя сумесных праектаў па развіцці міжэтнічнага і міжкультурнага дыялога;
– садзеянне ў правядзенні сумесных даследаванняў па праблемах гісторыка-культурных сувязей розных народаў;
– садзеянне азнаямляльным, адукацыйным, культурным і турыстычным паездкам і ўдзел актывістаў арганізацый у мерапрыемствах партнёраў;
– распаўсюджванне інфармацыі пра вопыт і дасягненні партнёраў у галіне папулярызацыі культурнай спадчыны розных народаў;
– арганізацыя сумесных навуковых канферэнцый і семінараў, адукацыйных, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў;
– садзеянне па далучэнню да мерапрыемстваў партнёраў творчых калектываў, майстроў народнай творчасці, СМІ і іншых зацікаўленых.