Хор ім. А.Нікіцінай

Народны хор рускай песні Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур носіць імя Нікіцінай Аляксандры Пятроўны. Яна нарадзілася ў Расіі, у Пензенскай вобласці, 22 мая 1924 года. У 1959 годзе сям’я пераехала ў Мінск і Аляксандра Пятроўна ўладкавалася ў Клуб Мінскага аўтамабільнага завода на пасаду арганізатара мастацкай самадзейнасці. І ўжо ў 1960 годзе яна стварыла хор, якім і кіравала 35 гадоў. У 1977 годзе Нікіцінай Аляксандры Пятроўне прысвоілі ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР”.
У сакавіку 1996 года яе запрасілі ў Рэспубліканскі Цэнтр нацыянальных культур з просьбай арганізаваць хор рускай песні. Ужо ў красавіку 1996 года адбыўся першы канцэрт, а ў маі хор стаў лаўрэатам Фестывалю нацыянальных культур у Гродна.
Наступным кіраўніком хору стала Іна Сцяпанаўна Барысава. Гэта яна ў 1998 годзе прапанавала прысвоіць хору рускай песні імя “Нікіцінай” – за вялікі ўклад, які тая ўнесла ў развіццё харавога самадзейнага мастацтва ў Беларусі.
Усе гады існавання хор імя Нікіцінай пашырае і ўскладняе рэпертуар. У 2008 годзе хору прысвоена ганаровае званне “народны”, якое кожныя 3 гады хор з гонарам пацвярджае. Хор некалькі разоў быў удзельнікам Міжнародных фестываляў расійскіх суайчыннікаў замежжа (Смаленск, Масква) і стаў лаўрэатам першага з іх. У 2017 годзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ўручыла кіраўніку хору Іне Сцяпанаўны Барысавай нагрудны знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
З 2019 год кiраўнiком хору з’яўляецца Зіганшына Мар’яна Юр’еўна.