Ансамбль інтэрнацыянальнай
дружбы “Згода”
Ансамбль інтэрнацыянальнай дружбы «Згода» створаны у 2011 г. пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. У яго ўваходзяць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў: беларусы, рускія, татары, башкіры, цыгане. Кіраўнік ансамбля – Аляксандр Іванавіч Свірскі.
Ансамбль інтэрнацыянальнай дружбы “Згода” з’яўляецца лаўрэатам ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, І фестывалю нацыянальных культур расійскіх суайчыннікаў.
Артысты спяваюць песні на беларускай, рускай, татарскай, польскай, латышскай, літоўскай, украінскай, цыганскай мовах.