У першыню ў Беларусі будзе паказана калекцыя пісанак, зробленая майстрамі з усіх рэгіёнаў краіны

З 26 сакавіка па 19 красавіка пройдзе адкрытая выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Велікодныя матывы”.

 

Аснову экспазіцыі склалі пісанкі, зробленыя ў традыцыйнай тэхналогіі “васкаванне”, якая характэрна для Беларусі.

 

Наведвальнікі выставы таксама пазнаёмяцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Гродзеншчыны, якая будзе прадстаўлена двумя элементамі: “Выраб велікодных вербаў (пальмаў)” і “Традыцыя роспісу велікодных яек г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці”.

 

Падчас выставы запланавана правядзенне лекцый, куратарскіх экскурсій, майстар-класы.

 

Выстава арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці.

 

 

Адкрыццё выставы 26 сакавіка
⏱️15.00
📍вул.Гікалы,4 мастацкая галерэя “Цэнтр”