Канцэртная праграма «Сіла ў Адзінстве»

24 мая ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшла канцэртная праграма «Сіла ў Адзінстве».

 

У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся святочны канцэрт «Сіла ў Адзінстве», падрыхтаваны Грамадскім аб’яднаннем «Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Сакартвела».

 

Для гасцей мерапрыемства гучалі грузінскія песні і выконваліся народныя грузінскія танцы. Канцэрт стаў яркім пацвярджэннем дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі, якія жывуць у Беларусі.