Цёплы вечар для любячых сэрцаў

4 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся дабрачынны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Сёлета мерапрыемства было асаблівым, паколькі прайшло ў межах Года беларускай жанчыны.

 

Галоўнымі госцямі святочнага вечара сталі самыя блізкія людзі для кожнага дзіцяці — мамы і бабулі падапечных Дабрачыннага дзіцячага хоспісу. Для іх гэта стала магчымасцю адцягнуцца ад штодзённых клопатаў і атрымаць зарад добрага настрою.

 

Творчыя калектывы і салісты падрыхтавалі для жанчын яркую канцэртную праграму, напоўненую шчырымі віншаваннямі, музыкай і цёплымі словамі.