06
лют
Пасяджэнне Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур
5 лютага 2026 года ў актавай зале ўстановы адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур.
У ходзе сустрэчы былі падтрыманы прапановы аб удзеле прадстаўнікоў і творчых калектываў нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў у адкрытым літаратурным конкурсе «Ліецца ад сэрца родная мова».
Савет зацвердзіў план правядзення Дзён культуры на базе Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Таксама прынята рашэнне аб падрыхтоўцы фотаальбома, прысвечанага нацыянальна-культурным аб’яднанням Беларусі, прымеркаванага да XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
