10
сак
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур узначаліў новы дырэктар
9 студзеня начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Леанідавіч Слесарчык прадставіў калектыву дзяржаўнай установы культуры змяшанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» новага кіраўніка. Дырэктарам установы призначана Вольга Барысаўна Хачкова.
В.Б. Хачкова працуе ў калектыве Цэнтра з 2024 года, мае статус «народны майстар». За час працы ва ўстанове арганізавала і правяла мноства мерапрыемстваў і праектаў.
У гэтым годзе пад кіраўніцтвам Вольгі Барысаўны пачаў рэалізоўвацца новы праект Цэнтра «Даступныя традыцыі». Праект ажыццяўляецца ў анлайн-фармаце, накіраваны на падтрымку беларускіх дыяспар за мяжой.
