У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшоў Наўруз
22 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылося свята вясны і адзінства “Наўруз”, арганізаванае сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Культурна-асветніцкая арганізацыя казахаў «Дастар» (кіраўнік Марыяна Лысенка).
Наўруз — старажытнае свята вясны, якое азначае пачатак новага года па астранамічным сонечным календары. У 2009 годзе ён быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Акрамя казахскай культуры, на свяце выступілі прадстаўнікі татарскай, башкірскай і азербайджанскай культур. Для гасцей гучалі традыцыйныя песні, выконваліся танцы і прайшла займальная віктарына. Усіх ахвотных частавалі баўрсакамі, наўрыз кажэ, пловам, самсой і нацыянальнымі прысмакамі.
Удзельнікі дамовіліся знаходзіць больш нагод для сустрэч. У планах — навучанне казахскай мове тых, хто, будучы казахам або чалавекам іншай нацыянальнасці, не ведае мовы, а таксама тых, хто проста хоча пазнаёміцца з гістарычнай радзімай, успомніць вялікіх дзеячаў культуры і мастацтва, пагаварыць пра іх творчасць.
