Беларуская пісанка ў Эстоніі

9 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур у рамках анлайн-праекта «Даступныя традыцыі» адбыліся лекцыя і майстар-клас «Беларуская пісанка».

 

Майстар-клас для беларусаў Эстоніі правяла народны майстар Беларусі Вольга Хачкова.

 

Сакрэты майстэрства пераймалі ўдзельнікі Беларускага культурнага таварыства «Пялёстак» горада Таліна.