Навукова-практычная канферэнцыя «Роля народнай мастацкай творчасці ў фарміраванні культурнай спадчыны і міжкультурнага дыялогу»

У Магілёве з 13 па 16 красавіка праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Роля народнай мастацкай творчасці ў фарміраванні культурнай спадчыны і міжкультурнага дыялогу».

 

Канферэнцыя праходзіць у рамках IX Міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства».

 

Мерапрыемства аб’яднала экспертаў, майстроў народнай творчасці і прадстаўнікоў дзяржаўных структур з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Малдовы і Азербайджана.

 

У адкрыцці канферэнцыі 14 красавіка прыняла ўдзел дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова з дакладам на тэму «Дыялог традыцый: народная творчасць у міжкультурнай камунікацыі».