У Беларусі стартаваў Нацыянальны тур адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка «Пад крылом чорнага бусла – 2026», які праходзіць у рамках Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Нацыянальны скарб».
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконга і ганконгскай арганізацыяй «Shine Tak Foundation».
Конкурс праводзіцца з мэтай:
умацавання міжнародных культурных сувязяў;
развіцця дзіцячай мастацкай творчасці;
прапаганды яднання розных нацыянальных культур, іх захавання і развіцця.