26
Май
Канцэртная праграма «За цыганскай зоркай»
24 мая 2026 года ў аграгарадку Азярцо ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшла канцэртная праграма «За цыганскай зоркай».
Арганізатарамі выступілі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Грамадскае аб’яднанне «Ромская дыяспара» і музей народнай архітэктуры і побыту.
У праграме выступілі ансамбль цыганскага танца «Чергенори» і сольныя выканаўцы: Аляксандр Пілецкі, Валянціна Кудрэвіч і Янтара.
Для наведвальнікаў працавалі фотазоны ў стылі дарожнай рамантыкі, прайшлі майстар-класы па цыганскім танцы. Таксама ўсе жадаючыя маглі пакатацца на конях.
Мерапрыемства пазнаёміла гасцей з ромскай культурай, традыцыямі і фальклорам і падарыла шмат яркіх уражанняў.
