Творчая дэлегацыя беларусаў Тальяці наведала Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур наведала творчая дэлегацыя беларусаў замежжа з горада Тальяці. Гасцямі ўстановы сталі ўдзельнікі народнага ансамбля беларускай песні «Купалінка» пад кіраўніцтвам  Людмілы Іванаўны Дземінай.

 

Візіт адбыўся ў межах умацавання міжкультурных сувязяў. У ходзе дыялогавай пляцоўкі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні культурнага ўзаемадзеяння, абмену вопытам і перспектывы сумесных творчых праектаў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары падзяліліся планамі па захаванні нацыянальных традыцый у асяроддзі суайчыннікаў за мяжой.