У Чэрвені прайшоў фестываль нацыянальных культур «Разам як адна сям’я»

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Чэрвені адбыўся раённы фестываль нацыянальных культур «Разам як адна сям’я».


Асноўная ідэя фестывалю — развіццё культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а таксама стварэнне ўмоў для дэманстрацыі, захавання і развіцця культурных традыцый і спадчыны прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Госці свята змаглі пазнаёміцца з самабытнасцю кожнай культуры, прадстаўленай на пляцоўках фестывалю.