Фестываль «Дуда.бай» пройдзе 8 жніўня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

8 жніўня 2026 г., у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца ўнікальны фэст, прысвечаны аднаму
з найважнейшых сімвалаў беларускай музычнай спадчыны — дудзе. Госці мерапрыемства змогуць цалкам пагрузіцца ў атмасферу жывой традыцыйнай культуры, наведаць унікальныя майстар-класы і пачуць найлепшых дудароў краіны.

 

Праграма фестывалю ахоплівае чатыры тэматычныя пляцоўкі
з інтэрактыўнымі зонамі для дарослых і дзяцей:

 

  • Навуковая і выставачная прастора (Свята-Пакроўская Царква): Фестываль адкрыецца а 13:00 гаддзіне лекцыяй-дыскусіяй «Гісторыя беларускай дуды: ад сярэднявечча да адраджэння ў XXI стагоддзі» ад вядомага эксперта Алеся Лася.

 

  • Малая сцэна: З 13:00 да 14:20 пачне працу інтэрактыўная зона «Як без дудкі, без дуды, ходзяць ногі не туды», дзе кожны жадаючы атрымае свае першыя ўрокі ігры на беларускіх музычных інструментах на майстар-класах пад кіраўніцтвам вядомых музыкантаў Уладзіміра Берберава, Віктара Кульпіна, Ігара Адасіка. На міні-выставе кожны ахвочы зможа бліжэй пазнаёміцца з народнымі інструментамі.

 

  • Горад майстроў: На працягу трох гадзін (13:00 – 16:00) будзе працаваць кірмаш рамеснікаў з продажам сувеніраў і музычных інструментаў,
    а таксама адбудзецца практычны майстар-клас па вырабе дудак і жалеек.

 

Галоўная сцэна: У 14:30 кульмінацыяй фестывалю стане адкрыццё
і святочны канцэрт «Адчуй голас беларускай зямлі!» з удзелам творчых калектываў краіны, сярод якіх:

 

Ансамбль старыннай музыкі «Полонез» (г. Салігорск)

 

Алесь Лось і Алеся Сівохіна (г. Мінск)

 

 

Вакальна-інструментальны ансамбль «Вясковы гурт» (а.г. Шчомысліца, Мінскі раён)

 

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Гасцінец» (г. Ракаў)

 

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Дударыкі» (г. Мінск)

 

 

Народны калектыў аўтарскай песні і паэзіі «Аўторак» (г. Гродна)

 

 

Узорны ансамбль народнай музыкі «Самагуды» (г. Маладзечна)

 

 

Уладзімір Бербераў і Яна Патапенка (г. Мінск)

 

 

Фестываль стане выдатнай пляцоўкай для сямейнага адпачынку і глыбокага знаёмства з каранямі беларускай музычнай культуры.