01
крас
Анлайн-майстар-клас “Беларуская пісанка”
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур у рамках анлайн-праекта “Даступныя традыцыі” працягвае папулярызаваць беларускую народную мастацкую культуру і знаёміць з традыцыямі і рамёствамі беларусаў замежжа.
У Цэнтры прайшоў анлайн-майстар-клас “Беларуская пісанка”. Сакрэты майстэрства пераймалі 28 удзельнікаў Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Беларусаў Башкартастана” па захаванні і развіцці культуры і традыцый беларускага народа”.
Майстар-клас правяла народны майстар Беларусі, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Хачкова.

