Запрашаем беларусаў замежжа прыняць удзел у конкурсе «КУЛЬТУРА»
Паважаныя сябры!
Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі i рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў кpaiнax пражывання беларускай дыяспары (конкурс «КУЛЬТУРА»). Конкурсныя матэрыялы павінны змяшчаць інфармацыю пра дзейнасць вашай арганізацыі за 2025 год (праекты, мерапрыемствы, удзел у фестывалях і конкурсах, форумы і г.д.). Дасылаць матэрыялы (у тым ліку разам з фота- і відэа-дадаткамі) можна як у электронным выглядзе, так і поштай. Прымаюцца да ўдзелу матэрыялы ў фармаце docx, pdf, rtf. Спасылкі дапушчальны на фота- і відэададаткі. Тэкставыя матэрыялы на конкурс, якія дасылаюцца ў электронным выглядзе, павінны быць прадстаўлены адным дакументам ў адным пісьме.
Заяўкі i матэрыялы да ўдзелу ў конкурсе накіроўваюцца ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур на электронны адрас centr@nationalcultures.by або rcnk.bel@gmail.com да 15 сакавіка 2026 года. Форма заяўкі адвольная, з дакладнымі звесткамі пра кіраўніка грамадскага аб’ядання, поўнай дакладнай назвай грамадскага аб’яднання, кантактнай інфармацыяй (адрас, тэлефон, email). Па выніках конкурсу лепшыя ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

