22
крас
Канцэртная праграма «Грузія ў маім сэрцы»
19 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшла канцэртная праграма «Грузія ў маім сэрцы». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Грамадскае аб’яднанне «Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Сакартвела», Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.
Госці атрымалі асалоду ад грузінскіх песень, убачылі запальныя народныя танцы, а таксама сталі ўдзельнікамі займальнага майстар-класа па лезгінцы, які выклікаў яркія эмоцыі ва ўсіх прысутных.

