
Бываюць даты, якія яднаюць пакаленні. Бываюць танцы, якія гавораць больш, чым словы.
У гонар 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне калектыў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, фальклорны ансамбль армянскага танца «Эрэбуні», прадстаўляе сольную канцэртную праграму «Памяць сэрца».
Мы запрашаем вас дакрануцца да армянскай культуры і разам ушанаваць памяць тых, хто падараваў нам мірнае неба.
Чакаем вас 10 мая 2026 года ў 17:00 па адрасе: вул. Чычэрына, 19.