14
Май
Рэспубліканская акцыя «Я і мая сям’я – без сквернаслоўя»
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Я і мая сям’я – без сквернаслоўя».
Акцыя прымеркавана да Дня сям’і.
Мэта – умацаваць сямейныя каштоўнасці, папулярызаваць чыстую мову і культуру зносін, адмовіўшыся ад нецэнзурнай лексікі дзеля здаровай атмасферы ў сям’і і грамадстве.

Галоўная думка ўсіх народаў: слова невлячкае, але можа ствараць або разбураць, таму за яго чысцінёй трэба сачыць.
Чысціня мовы – гэта люстэрка душы, культуры і інтэлекту чалавека. Розныя народы свету праз прымаўкі і прыказкі выяўлялі павагу да слова, заклікалі думаць перад тым, як гаварыць, і шанаваць яснасць выказванняў.