Сольны канцэрт Народнага хору рускай песні імя А. Нікіцінай прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

11 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся сольны канцэрт Народнага хору рускай песні імя А. Нікіцінай. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Расіі.

 

Калектыў прадставіў яркую канцэртную праграму, у якой прагучалі рускія народныя песні, а таксама творы, якія сталі візітнай карткай хору. Гледачы цёпла сустракалі кожны нумар, а завершыўся вечар працяглымі апладысментамі.

 

Народны хор рускай песні імя А. Нікіцінай – адзін з вядомых калектываў Беларуси, які захоўвае традыцыйную песенную культуру.