20
лют
У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур стартаваў анлайн-праект «Даступныя традыцыі»
20 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур стартаваў анлайн-праект «Даступныя традыцыі».
Першы майстар-клас па саломапляценні для беларусаў Эстоніі правялі народны майстар Беларусі Ала Аўсяннікава і Інга Кучынская.
Сакрэты майстэрства пераймалі ўдзельнікі Беларускага культурнага таварыства «Пялёстак» горада Таліна.
Праграма праекта вельмі насычаная: наперадзе вывучэнне выцінанкі, свят народнага календара, пісанкі.




Захоўваем традыцыі разам.