У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылася лекцыя «Народныя мастацкія рамёствы Беларусі»

У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур сумесна з Цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва Смаленскай вобласці 26 лютага ў рамках анлайн-праекта «Даступныя традыцыі» адбылася лекцыя «Народныя мастацкія рамёствы Беларусі».

 

Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні  Дзіцячай школы мастацтваў імя М. А. Балакірава горада Смаленска , аддзяленне ДПМ.

 

Падчас лекцыі вучні даведаліся шмат новага. Напрыклад, пра тое, што павукі бываюць з саломкі, хто такія калядоўшчыкі, а таксама высветлілі, што свята Купалле адзначаецца і ў Беларусі, і ў Расіі.