13
сак
12 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшла лекцыя «Стыль майстра і стыль народнага мастацтва»
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур сумесна з Цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва Смаленскай вобласці працягвае правядзенне курса лекцый «Культурная спадчына: мост дружбы» ў рамках анлайн-праекта «Даступныя традыцыі».
12 сакавіка на базе Цэнтра адбылася лекцыя «Стыль майстра і стыль народнага мастацтва». Удзельнікамі лекцыі сталі студэнты 4 курса Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, напрамак «Народная мастацкая культура».
Чытала лекцыю культуролаг, спецыяліст аддзела народнай творчасці Цэнтра Ала Сідаровіч.
