19 красавіка 2026 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца канцэртная праграма «Грузія ў маім сэрцы»

19 красавіка 2026 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца канцэртная праграма «Грузія ў маім сэрцы»

Арганізатары мерапрыемства – Грамадскае аб’яднанне «Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Сакартвела», Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.

 

У канцэртнай праграме прыме ўдзел ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія» (кіраўнік – Дыяна Дараселія) – лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і іншых рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў. У рэпертуары ансамбля – запальныя традыцыйныя танцы розных рэгіёнаў Грузіі.

 

Захапляльны голас і эмацыянальная падача спявачкі Daro перанясуць вас у сэрца Грузіі, даруючы атмасферу цяпла і ўтульнасці.

 

Для ўсіх жадаючых у рамках канцэртнай праграмы пройдзе майстар-клас па грузінскіх танцах.

 

Кошт білетаў можна ўдакладніць тут.