24 мая 2026 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца канцэртная праграма «За цыганскай зоркай»
мая 2026 года а 14.00 ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» (аг. Возера, Мінскі раён) адбудзецца канцэртная праграма «За цыганскай зоркай».
Арганізатары мерапрыемства – Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Грамадскае аб’яднанне «Ромская дыяспара» сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.
У праграме мерапрыемства:
Гала-канцэрт з удзелам ансамбля цыганскага танца «Чаргяноры» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама сольныя выканаўцы Аляксандр Пілецкі, Валянціна Кудрэвіч і Янтара (Марыя Савенок).
Тэматычныя фотазоны ў стылі «дарожнай рамантыкі» і кібіткі.
Майстар-класы па цыганскім танцы для ўсіх жадаючых.
Катанне на конях.
Гэты дзень стане сапраўдным апусканнем ва ўнікальную атмасферу цыганскай культуры — яркую, палкую і самабытную. Госці змогуць убачыць не проста канцэрт, а жывое прадстаўленне, якое аб’ядноўвае фальклор, гісторыю і сучаснасць.
Кантакты: (8017) 2708267, (8017) 3959603
Даведацца кошт білетаў тут

Праезд: Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Возера. Каардынаты GPS: 53.832954, 27.374128.
Ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў напрамках: Мінск – Дубенцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнымі таксі №№1277, 1111, 1026.