Запрашаем прыняць удзел у конкурсе «Ліецца ад сэрца родная мова»

Запрашаем прыняць удзел у адкрытым літаратурным конкурсе «Ліецца ад сэрца родная мова», прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

Выступленне ўдзельніка павінна ўяўляць сабой выразнае чытанне аднаго або некалькіх літаратурных твораў беларускіх аўтараў на беларускай мове (да трох твораў ад аднаго ўдзельніка). На конкурс прымаюцца відэазапісы працягласцю да 5 хвілін.

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на электронную пошту (centr@nationalcultures.by або rcnk.bel) запоўненую заяўку ўдзельніка разам з відэаролікам.

 

Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 13 лютага 2026 года ўключна.

 

З нецярпеннем чакаем Вашых заявак!

 

Заяўка
Заявка
Положение Ліецца ад сэрца родная мова