Адкрыццё фотавыставы «Вясновы букет» фотапрактыкуму «Пазітыў»
24 ліпеня ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылося адкрыццё фотавыставы «Вясновы букет». Удзельнікі фотапрактыкуму «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска наведалі аднайменны фестываль і падрыхтавалі своеасаблівы фотарэпартаж пра свята.
На выставе прадстаўлены работы 6 аўтараў: Міколы Лінніка, Людмілы Бондар,
Ірыны Лукашэвіч, Андрэя Качаноўскага, Кацярыны Сяньковай і Юліі Лісецкай.
“Мы пастараліся сваімі работамі паказаць святочны настрой удзельнікаў фестывалю і яго гасцей, шматбаковую творчасць народных майстроў”, – адзначылі ўдзельнікі фотапрактыкуму.
На адкрыцці ўдзельнікі і госці мерапрыемства дзяліліся ўражаннямі ад фестывалю і атрыманага досведу, чыталі вершы, а таксама выказвалі падзяку Рэспубліканскаму цэнтру нацыянальных культур і іншым арганізатарам фестывалю «Вясновы букет» за магчымасць стаць часткай гэтага свята і за шанец захаваць успаміны пра яго на фотаздымках.
«Я ганаруся сваёй краінай і тым, што ў нас праводзяцца такія святы», — падзялілася адна з удзельніц праекта.
Выстава размешчана на двух пляцоўках: у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (вул. Чычэрына, 19)
і ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска (вул. В. Харужай, 16).
Поўную экспазіцыю ў электронным выглядзе зусім хутка можна будзе паглядзець на нашым сайце.
Фота: Андрэй Качаноўскі