Аддзел па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі і грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа
Аддзел ажыццяўляе дзейнасць па двух накірунках: работа з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі (далей – НКГА) і работа з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа (далей – ГАБЗ).
Асноўнымі задачамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:
– рэалізацыя міжнароднага культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва Цэнтра;
– аналіз дзейнасці НКГА і ГАБЗ па захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, стану аматарскай творчасці і выяўлення механізмаў іх падтрымкі і развіцця;
– фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду аб дзейнасці НКГА і дзейнасці ГАБЗ;
– садзейнічанне ў арганізацыі, каардынацыі і метадычным, інфармацыйным, кансультатыўным забеспячэнні культурнай дзейнасці НКГА ў Рэспубліцы Беларусь і ГАБЗ;
– папулярызацыя творчасці, развіццё і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці НКГА ў Рэспубліцы Беларусь;
– аказанне практычнай дапамогі і падтрымкі ГАБЗ у захаванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.
Асноўнымі функцыямі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:
– удзел у абгрунтаванні, распрацоўцы і актуалізацыі планаў, праграм і праектаў па профілю аддзела;
– вывучэнне, збор, назапашванне і сістэматызацыя інфармацыі аб дзейнасці НКГА і ГАБЗ;
– падрыхтоўка справаздач, інфармацый, лістоў і іншых дакументаў, згодна кампетэнцыі аддзела;
– арганізацыя дзейнасці Кансультатыўнага савета пры Цэнтры;
– удзел у арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных мерапрыемстваў з удзелам НКГА і ГАБЗ, і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Цэнтрам (фестываляў, конкурсаў, аглядаў, канцэртаў, выстаў, злётаў, спаборніцтваў, сацыякультурных акцый, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і інш.);
– забеспячэнне ГАБЗ, прадметамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, музычнымі інструментамі, дзяржаўнай сімволікай, сувенірнай прадукцыяй, беларускамоўнымі выданнямі, слоўнікамі, фота-, аўдыё-і відэапрадукцыяй;
– удзел у выдавецкай дзейнасці па напрамках дзейнасці аддзела і Цэнтра;
– забеспячэнне ўзаемадзеяння з іншымі ўстановамі і арганізацыямі: падрыхтоўка планаў, праграм ўзаемнага супрацоўніцтва і ўдзел у іх рэалізацыі;
– пашырэнне навуковых, адукацыйных, культурных сувязей з НКГА і ГАБЗ па напрамках дзейнасці Цэнтра.
У Рэспубліцы Беларусь пражываюць прадстаўнікі 141 нацыянальнасці, функцыянуе 213 грамадскіх арганізацый і іх філіялаў, якія вядуць актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць.
Для забеспячэння падтрымкі і каардынацыі гэтай дзейнасці, аказання арганізацыйна-метадычнай і практычнай дапамогі нацыянальна-культурным грамадскім аб’яднанням (далей – НКГА) у рэалізацыі іх статутнай дзейнасці Загадам Міністэрства культуры №291 ад 22 снежня 1994 года была створана дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (далей – Цэнтр).
У кантакце з Цэнтрам актыўна, ініцыятыўна і плённа працуюць грамадскія аб’яднанні азербайджанцаў, армян, афганцаў, грэкаў, грузінаў, дагестанцаў, яўрэяў, казахаў, карэйцаў, літоўцаў, малдаван, немцаў, палесцінцаў, палякаў, рускіх, татараў, башкіраў, туркменаў, украінцаў, цыганоў, чувашоў, эстонцаў.
Праца з НКГА дае свае станоўчыя вынікі, якія выяўляюцца ў актыўнай культурнай дзейнасці іх прадстаўнікоў. Кожнае НКГА мае магчымасць атрымаць у сферы культуры метадычную, арганізацыйную і іншую падтрымку сваёй дзейнасці (узровень і аб’ём атрыманай падтрымкі часта залежыць ад актыўнасці саміх НКГА).
Штомесяц праводзяцца сустрэчы з кіраўнікамі творчых калектываў НКГА, якія дзейнічаюць пры Цэнтры, па абмене вопытам і каардынацыі сумесных планаў, заслухоўваюцца справаздачы аб дзейнасці і праблематыцы працы.
Большасць мерапрыемстваў праходзіць пры арганізацыйным і метадычным садзейнічанні Цэнтра без прамой фінансавай падтрымкі мерапрыемстваў НКГА з боку дзяржавы, гэта варта разглядаць як сацыяльную інвестыцыю НКГА у захаванне і ўмацаванне міру і ўзаемаразумення ў шматнацыянальнай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Тлумачыцца гэта і ростам даверу НКГА да Цэнтра як надзейнага партнёра з боку дзяржавы.
Прыкладам канструктыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва нацыянальных аб’яднанняў паміж сабой і органамі дзяржаўнага кіравання, а таксама дэмакратычнасці адносін стаў Кансультатыўны савет нацыянальных супольнасцей пры Цэнтры.
Савет пры Цэнтры дзейнічае ўжо больш за 20 гадоў. У яго склад уваходзіць 21 прадстаўнік нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі. Форма такога самакіравання сведчыць аб адсутнасці канфрантацыі паміж нацыянальнасцямі, якія пражываюць у рэспубліцы, дае ім магчымасць самім фарміраваць сваю грамадскую дзейнасць, удзельнічаць у сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі, сумесна разглядаць і вырашаць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць.
Частата пасяджэнняў Савета – не радзей аднаго разу ў квартал. Асноўны спектр пытанняў – вобласць культурнай дзейнасці НКГА, а таксама найбольш актуальныя праблемныя пытанні ў дзейнасці аб’яднанняў. У якасці запрошаных на пасяджэнні выступаюць прадстаўнікі розных органаў дзяржкіравання, СМІ, устаноў культуры і мастацтваў, эксперты ў галіне нацыянальных адносін і г. д.
Кансультатыўны савет (5 загрузак)
Закон аб нацыянальных меншасцях Рэспублікі Беларусь (4 загрузкі)