“Сары Гялин”

Ансамбль азербайджанскага танца

«Сары Гялін»

 

Ансамбль азербайджанскага танца «Сары Гялін» быў створаны ў 2016 годзе ў Мінску пры падтрымцы Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Кангрэс азербайджанскіх абшчын» Беларусі. Кіраўнік калектыву – Касойкіна Алеся Вітальеўна. Выраз «Сары Гялин» («Жоўтая нявеста») вядома ўсім ў Азербайджане. Ёсць нават не адна, а некалькі легенд аб няшчасным каханні. Па адной з іх, дзяўчына з валасамі колеру пшаніцы – дачка грузінскага цара Пенека – палюбіла мусульманскага хлопца і збегла з ім, пасля чаго была забітая ваярамі цара па яго загаду. Асноўная мэта стварэння ансамбля – папулярызацыя і захаванне азербайджанскай нацыянальнай культуры праз навучанне азербайджанцаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўсіх жадаючых, якія маюць намер пазнаёміцца з гэтай культурай. На занятках ансамбля «Сары Гялін» развучваюцца народныя азербайджанскія танцы і песні, праходзіць знаёмства з культурай і традыцыямі. Ансамбль рэгулярна праводзіць майстар-класы для ўсіх жадаючых пазнаёміцца з азербайджанскай культурай, таксама праводзяцца індывідуальныя заняткі.

 

Калектыў «Сары Гялін» – удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Калектыў удзельнік V Міжнароднага фестывалю ў Польшчы «Культура без межаў», Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск) і інш. Ансамбль азербайджанскага танца «Сары Гялін» актыўны ўдзельнік Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна), фестывалю нацыянальных культур «Сонечны птах» (г. Мінск), фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (г. Мінск), фестывалю нацыянальных культур «Multi-Culti» (г. Мінск) і інш.

 

Шматлікія мерапрыемствы з удзелам калектыву «Сары Гялін», якія накіраваны на знаёмства з азербайджанскай культурай, праходзяць у дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» – мерапрыемства «Пагружэнне ў Азербайджан», свята Наўруз, Дзень Азербайджанскай Рэспублікі і інш. Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і выступае ў шматлікіх гарадах Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца ўдзельнікам святаў, канцэртаў, кірмашоў, дабрачынных акцый і інш. Ансамбль азербайджанскага танца «Сары Гялін» – актыўны ўдзельнік афіцыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Пасольствам Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод іх афіціыйныя прыёмы і візіты, свята Дня Незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі, Дзень Рэспублікі, свята Наўрз і інш.

 

У ансамблю азербайджанскага танца «Сары Гялін» значная ўвага надаецца умацаванню культурных беларуска-азербайджанскіх сувязяў – у рэпертуары калектыву песні на беларускай і азербайджанскай мовах. У ансамблі развіваюць як творчыя здольнасці выканаўцаў, так і разуменне важнасці развіцця культурных міжнацыянальных сувязяў.