Беларусы замежжа

Мэтанакіраваная палітыка дзяржаўнай падтрымкі культуры дае магчымасць беларускім суайчыннікам за мяжой захоўваць гісторыю і культуру сваёй нацыі, іх этнічную самасвядомасць і самабытнасць, памятаць, адстойваць і прасоўваць інтарэсы сваёй гістарычнай радзімы ў краінах пражывання.

 

За межамі Рэспублікі Беларусь пражывае да 3,5 мільёнаў беларускіх суайчыннікаў, выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, створана і дзейнічае больш за 220 грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў у краінах былога СССР, Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і г. д.

 

Для забеспячэння падтрымкі і каардынацыі гэтай дзейнасці, аказання арганізацыйна-метадычнай і практычнай дапамогі грамадскім аб’яднанням беларусаў замежжа ў рэалізацыі іх статутнай дзейнасці Загадам Міністэрства культуры № 291 ад 22 снежня 1994 года было створана і на працягу больш за 20 гадоў дзейнічае дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (далей – Цэнтр).

 

Актыўна вядзецца праца Цэнтра па наладжванні, развіццю і ўмацаванню кантактаў з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой. Уносяцца абноўленыя звесткі аб суайчынніках ў камп’ютарны банк дадзеных Цэнтра.

 

У задачах установы не толькі маральная і матэрыяльная падтрымка суайчыннікаў, але і садзейнічанне ім у папулярызацыі Беларусі і яе культуры за мяжой, прасоўванні беларускіх брэндаў і дакладнай інфармацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, сучасным узроўні развіцця Беларусі ў краінах іх пражывання. Гэтаму садзейнічае перадача суайчыннікам беларускіх нацыянальных касцюмаў, літаратуры, музычных інструментаў і рэпертурных зборнікаў, аўдыё – і відэаматэрыялаў пра Беларусь, сувенірнай і рэкламнай прадукцыі і інш.

 

Дзейнасць па развіццю супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой Цэнтрам ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі, Міністэрствам замежных спраў і замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі аб’яднаннямі і арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь. У краінах пражывання суайчыннікаў і ў Беларусі праводзіліся розныя мерапрыемствы з удзелам дэлегацый з Беларусі і дэлегацый з краін пражывання суайчыннікаў.

 

 

Віды турызму ў Республіцы Беларусь:

Экалагічны  турызм  http://mst.by/ru/ekologicheskij-ru/
Рэлігійны турызм http://mst.by/ru/religiozny-ru/
Аграэкатурызм  http://mst.by/ru/agroturizm-ru/
Ваенна-гістарычны  http://mst.by/ru/voenno-istoricheskij-ru/
Дзелавы турызм http://mst.by/ru/delovoj-ru/
Лекава-аздараўленчы http://mst.by/ru/lechebny-ru/

 

Закон аб беларусах замежжа (188 загрузак)

 

Палажэнне аб фестывалі мастацтваў беларусаў свету (187 загрузак)