“Салтанат”

Творчы калектыў “Салтанат”

Пры Міжнародным грамадскім аб’яднанні «Ата-Мекен» дзейнічае творчы танцавальны калектыў «Салтанат», у склад якога ўваходзяць казахскія студэнты беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. На сённяшні дзень калектыў складаецца з 8 дзяўчат. “Салтанат” выконвае традыцыйныя і стылізаваныя казахскія танцы ў традыцыйных касцюмах. Кіраўніком калектыву з’яўляецца Алія Гуцава, харэограф-пастаноўшчык – Ілона Плаксіцкая.

Калектыў прымае ўдзел у казахскіх нацыянальных святах і іншых значных мерапрыемствах, якія праводзяцца казахскай дыяспарай. З’яўляецца пастаянным і актыўным удзельнікам Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна, Свята казахскай культуры ў Верхнім горадзе г.Мінска.

У 2017 г. творчы калектыў «Салтанат» на шэрагу з 12 іншымі ўваходзіў у склад творчай дэлегацыі з Беларусі, якая прыняла ўдзел у канцэртнай праграме, якая праводзіцца ў рамках святкавання 25-гадовага юбілею з Дня заснавання таварыства «Польшча-Усход» у г. Міньск -Мазовецкам і ў г.Варшава (Польшча). Таксама калектыў ярка прадстаўляе сваю культуру ў галіне харэаграфіі ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі.