Бібліятэка

Бібліятэка дзяржаўнай установы змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” была створана 1 ліпеня 2016 году. Сёння яе фонд налічвае больш за 3 тысячы дакументаў розных відаў на 32 мовах свету:  азербайджанскай, англійскай, арабскай, армянскай, беларускай, балгарскай, в’етнамскай, грузінскай, іспанскай, італьянскай, іўрыт, казахскай, кітайскай, карэйскай, курдскай, латышскай, літоўскай, малдавскай, нямецкай, польскай, рускай, сербскай, таджыкскай, татарскай, турэцкай, украінскай, фарсі, фінскай, французскай, цыганскай, чэшскай і эстонскай.

 

Камплектаванне фондаў ажыццяўляецца згодна провіля Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (аўтары – прадстаўнікі нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднанняў, беларусы замежжа і прадстаўнікі беларускай сучаснай і народнай традыцыйнай культуры).

 

Для запісу ў бібліятэку неабходна:

 

– мець з сабой пашпарт;

– паведаміць неабходные звесткі для афармлення рэгістрацыйных форм бібліятэкі;

– азнаёміцца з Правіламі карыстання біблятэкай і зацвердзіць сваю згоду на іх выкарыстанне асабістым подпісам.

 

Часы працы бібліятэцы:

 

Панядзелак – пятніца: 10.00 – 18.00

Абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Санітарны дзень: першая серада месяца