“Плай”

Вакальны малдаўскі гурт “Плай” 

Для папулярызацыі малдаўскай нацыянальнай культуры і народных традыцый на тэрыторыі Беларусі было створана і афіцыйна зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Суполка малдаван», удзельнікі якой бяруць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемствах, якія праводзяцца штогод у Рэспубліцы Беларусь. Пры малдаўскай дыяспары ў 1998 годзе была створана вакальная малдаўская група «Плай», кіраўнік – Валько Антаніна Мікалаеўна.

 

Вакальная малдаўская група «Плай» з’яўляецца пастаянным і актыўным удзельнікам Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна, актыўна прымае ўдзел у Днях малдаўскай культуры ў Верхнім горадзе (г. Мінск), на якіх сустракае жыхароў і гасцей Рэспублікі Беларусь  у адноўленых імі сялянскіх малдаўскіх падворках з гасціннасцю і прыязнасцю. На канцэртных пляцоўках шырокай публіцы прадстаўлены малдаўскія звычаі, народныя песні і танцы.

 

Вакальная малдаўская група «Плай» актыўна ўдзельнічае ў Днях культуры Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь на «Малдаўскім фестывалі віна», які праводзіцца штогод у цэнтры Мінска. Беларускую публіку вітаюць гасціннасцю ў адноўленых «Каса марэ» і «Сялянскім падвор’і», упрыгожанымі ў нацыянальным стылі нацыянальнымі касцюмамі і малдаўскімі дыванамі. На канцэртных пляцоўках шырокай публіцы прадстаўлены малдаўскія звычаі, народныя песні і танцы.

 

Калектыў пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (г. Мінск), фестывалю нацыянальных культур «Multi-Culti» (г. Мінск), Дзён малдаўскай культуры ў Верхнім горадзе (г. Мінск), Дня пісьменства, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці  і інш.

 

Выдатнай падставай для малдаўскай дыяспары прадставіць звычаі сваіх продкаў з’яўляецца Міжнародны музычны фэст «Мэрцішор», які штогод арганізуе Пасольства Малдаўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з грамадскай арганізацыяй «Суполка малдаван» і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. У гэтым мерапрыемстве адну з вядучых ролей адыгрывае вакальны гурт «Плай».

 

З нагоды нацыянальных святаў Пасольства Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Суполка малдаван» арганізуе культурныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічае вакальная малдаўская група «Плай», у тым ліку з удзелам самых маладых прадстаўнікоў дыяспары.

 

Для папулярызацыі і захавання нацыянальнай малдаўскай культуры і народных традыцый удзельнікі вакальнай малдаўскай групы «Плай» прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях нацыянальных культур, якія праводзяцца як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.