Шоу-группа “Легенды Кавказа”

Заснавальнік і кіраўнік – Лаўрэат IX і XI фестываляў Нацыянальных Культур Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрствам Культуры Рэспублікі Дагестан – Караеў Вюсал Анвер-аглы.

Мэта праекта – пазнаёміць жыхароў Рэспублікі Беларусь з культурай Каўказа, яе музыкай і танцамі.

Сваю гісторыю «Легенды Каўказа» вядуць з 8 кастрычніка 2012 года. Тады была заснавана першая ў Беларусі шматнацыянальная школа каўказскіх танцаў. На групавых занятках ўсе жадаючыя вучыліся танцаваць лезгінку, знаёміліся з культурай Каўказа. З часам у школе з’явіліся свае традыцыі, змянілася яе структура, павялічыўся пералік паслуг.

Зараз «Легенды Каўказа» – гэта ансамбль, школа танцаў і шоу-група, ёсць індывідуальныя і групавыя заняткі, праводзяцца майстар-класы. Па-ранейшаму ўвага надаецца як развіццю творчых здольнасцяў, так і ўмацаванню сяброўскіх міжнацыянальных сувязяў.