Пра аддзел

Аддзел народнай творчасці

 

Дзейнасць аддзела ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра.

 

 

Асноўныя задачы дзейнасці аддзела:

 

– павышэнне ўзроўню аказання метадычнай дапамогі клубам культурнай дзейнасці, удзел у распрацоўцы дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

 

– удасканаленне зместу і арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, павышэнне яго сацыяльнай значнасці, пошук і ўкараненне новых, эфектыўных форм і метадаў работы з насельніцтвам;

 

– даследаванне, вывучэнне і фіксацыя мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;

 

– распрацоўка арганізацыйна-метадычных і рэпертуарных матэрыялаў па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, арганізацыі дзейнасці клубных фарміраванняў, захаванні, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;

 

– вывучэнне і аналіз дзейнасці клубаў па развіцці новых напрамкаў іх дзейнасці, а таксама народнай творчасці;

 

– вывучэнне і ўкараненне ў практыку клубаў перадавога вопыту работы арганізацый культуры;

 

– фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак клубаў;

 

– садзейнічанне ўкараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць клубаў;

 

– сістэматызацыя звестак аб непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, майстрах народных мастацкіх рамёствах;

 

– арганізацыя дзейнасці спецыяльнай камісіі пры Міністэрстве культуры для ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці;

 

–  арганізацыя дзейнасці экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах у Рэспубліцы Беларусь;

 

– арганізацыя дзейнасці рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі пры Міністэрстве культуры для ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці;

 

– арганізацыя канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў па праблемах захавання і развіцця традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці;

 

– падрыхтоўка дапаможнікаў, зборнікаў, праграмных праектаў, буклетаў і інш., звязаных з асноўнай праблематыкай аддзела;ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах далучэння грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры і інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.