“Эребуни”

Фальклорны ансамбль «Эребуни»

 

Фальклорны ансамбль «Эребуни» быў заснаваны у 1998 г. пры Мінскім гарадскім армянскім культурна-асветніцкім грамадстве «Айастан». З 17 кастрычніка 2005 г. працуе пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Кіраўнік калектыву Рузанна Аванесян. За гады свайго існавання «Эребуни» стаў удзельнікам шматлікіх канцэртаў, фестываляў, конкурсаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

У лютым 1999 г. на адкрыцці III Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур адбыўся дэбют «Эребуни». Калектыў – дыпламант III і лаўрэат IV, V, VI, VII, VIII і ІХ (у 2000, 2002 г., 2004, 2006, 2008 г., 2010 г., 2012 гг.) Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна). Па выніках VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур Камісія па справах ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь узнагародзіла ансамбль Дыпломам, за асаблівы ўнёсак у развіццё міжкультурнага дыялогу і прапаганды нацыянальных культурных традыцый.

Калектыў удзельнічае і ў фестывалях нацыянальных культур «Сонечны птах» (г. Мінск), народнай творчасці “Сузор’е”, актыўна гастралюе з сольнымі праграмамі па розных гарадах Беларусі (Бабруйск, Парычы, Магілёў, Барысаў, Полацк і інш.). Калектыў – пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск).

Фальклорны ансамбль «Эребуни» ўдзельнічаў у маладзёжным фестывалі-конкурсе «Базе» ў Арменіі, дзе заняў першае месца ў намінацыі «Базе – Танец», а таксама ў міжнародных фестывалях армянскай песні і танца «Воске Пар» (г. Санкт-Пецярбург), міжнародных музычных фэстываляў «Llangollen International Eisteddfod» (г. Уэльс, Вялікабрытанія), І Міжнародным фестывалі армянскага танца “HAYORDIK” (г. Масква), штогадовым фестывалі «Миасин». З канцэртнымі праграмамі выязджалі ў Літву, Латвію, Украіну, ў Чэхію. Ансамбль «Эрэбуні» – пастаянны ўдзельнік афіцыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Пасольствам Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь.

У рэпертуары ансамбля – танцы і харэаграфічныя пастаноўкі. Яны дэманструюць усю разнастайнасць армянскага фальклорнага і сучаснага танцавальнага мастацтва.