Запрашаем на творчую іпмрэзу «Чысты чацвер» 17 красавіка ў літаратурны музей Янкі Купалы

Шаноўныя сябры!

Напярэдадні свята Пасхі запрашаем на творчую іпмрэзу «Чысты чацвер», якую арганізуе Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Хэдлайнер мерапрыемства – народны майстар Беларусі, начальнік аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова.

У праграме мерапрыемства:

  • Лекцыя «Гісторыка-культурныя каштоўнасці: традыцыі роспісу пасхальных яек на Беларусі»
  • Майстар-клас па роспісу пісанак

Удзельнікі прыносяць з сабой 2 вараныя яйкі пажадана белага колеру.

Калі: 17 красавіка
У які час: 17:30
Кошт: 15 руб.
Адрас: Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.

Папярэдні запіс: 8(017) 395-57-66, +375(29) 316-04-08

10+