Святочны канцэрт «З любоўю да нашых матуль і бацькоў» прайшоў 16 кастрычніка

16 кастрычніка 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся святочны канцэрт «З любоўю да нашых матуль і бацькоў», прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові — ініцыятыве, якая аб’ядноўвае Дзень маці і Дзень бацькі ў адзіную прастору любові, павагі і сямейных каштоўнасцей.

 

На сцэне выступілі творчыя калектывы цэнтра, а таксама запрошаныя госці, якія прадставілі яскравыя нумары, напоўненыя цеплынёй і ўдзячнасцю бацькам. Гледачы цёпла сустракалі кожнае выступленне, атмасфера была па-сапраўднаму душэўнай і святочнай.

 

Фота: Андрэй Качанаўскі