Патрыятычны фотапраект «У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні патрыятычнага фотапраекта
«У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль»,
прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Агульныя палажэнні
1.1. Фотапраект «У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль» (далей – фотапраект) праводзіцца дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (далей – Цэнтр).
1.2. Гэта палажэнне вызначае мэты і парадак правядзення фотапраекта (далей – Палажэнне), яго ўдзельнікаў, парадак падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў.1.3. Фотапраект накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.1.4. Задачы фотапраекта: аб’яднанне беларусаў замежжа агульнай ідэяй: памяць аб подзвігу савецкіх герояў у барацьбе за вызваленне акупаваных тэрыторый ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
стварэнне выставы фотаработ і электроннага фотаальбома-прэзентацыі «У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль», прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
падтрымка і папулярызацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і ўмацаванне кантактаў Рэспублікі Беларусь з беларускімі суайчыннікамі за мяжой у сферы культуры;
садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу ўдзельнікаў праекта;
захаванне і памнажэнне культурных, эстэтычных і маральных каштоўнасцей;
1.5. Лепшыя фотаработы будуць апублікаваны на сайце і ў сацыяльных сетках Цэнтра.1.6. У сваёй рабоце арганізатары асноўваюцца прадстаўленым палажэннем.
-
-
Арганізатары
Арганізатарамі фотапраекта з’яўляюцца дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» і апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. -
Умовы правядзення фотапраекта
3.1. На фотапраект прымаюцца работы, якія адлюстроўваюць захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, павагу да ветэранаў, прызнанне гераічнага подзвігу воінаў-вызваліцеляў.3.2. Да ўдзелу ў фотапраекце дапускаюцца фотаработы прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа.
3.3. Ад аднаго прадстаўніка грамадскага аб’яднання прымаецца не больш за 10 (дзесяці) фатаграфій з указаннем назвы працы, аўтара фотаработы, месцы здымкі.
3.4. Арганізатары маюць права выкарыстоўваць дасланыя фатаграфіі без выплаты аўтарскай узнагароды наступным чынам: прайграваць фатаграфіі (публікаваць фатаграфіі ў СМІ, плакатах, білбордах і іншых інфармацыйна-рэкламных матэрыялах, прысвечаных фотапраекту); дэманстраваць фатаграфіі на фотавыставах і іншых публічных мерапрыемствах. Прадстаўленыя працы будуць адлюстроўваць зыходныя дадзеныя, прапісаныя ў п. 3.3.
- Патрабаванні да фотаработ
5.1. У працах, якія накіроўваюцца на фотапраект, абавязкова павінна прасочвацца сувязь з тэматыкай праекта.5.2. Дапускаецца апрацоўка фатаграфій, якія накіроўваюцца на фотапраект з дапамогай камп’ютарных праграм (графічных рэдактараў). Ужыванне рэтушы, якая падкрэслівае аўтарскую задуму, дапушчаецца. Фотаработы могуць быць як каляровыя, так і чорна-белыя.5.3. Для ўдзелу ў фотапраекце неабходна падаць фотаработы ў добрай якасці ў электронным варыянце (лічбавыя файлы падаюцца ў фармаце АРЕG (JPG). Неабходны для якаснага друку памер выявы – 4961 пікселя па доўгім баку і 3508 па меншай пры дазволе 300 dрі. Пажаданы фармат фатаграфіі 3:4 ці 4:3.) Памер файла павінен дазваляць выкарыстоўваць яго для магчымага далейшага паліграфічнага друку фотаработы.
5.4. Імя файла з фатаграфіяй павінна змяшчаць прозвішча і імя аўтара, назву фотаработы, краіну і горад: Прозвішча Імя_Назва фотаработы (краіна, горад). Прыклад: Іваноў Іван_Мірнае неба (Беларусь, Мінск).
5.5. Работы ўдзельнікаў не павінны мець якіх-небудзь аўтарскіх плашчакоў, дададзеных рамак, вадзяных знакаў, надпісы і г.д.
5.6. Да ўдзелу ў фотапраекце не дапускаюцца працы:
парушаючыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
якія носяць рэкламны характар або змяшчаюць элементы рэкламы;
прыніжаючыя чыйсьці гонар і годнасьць, якія ўзбуджаюць сацыяльную, расавую, нацыянальную і рэлігійную варожасць;
абражаючыя пачуцці іншых людзей;
якія не ўкладваюцца ў тэматыку праекта;
аўтарства якіх не ўстаноўлена.5.7. Удзельнікі фотапраекта абавязаны: выконваць патрабаванні дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтага Палажэння;
паведамляць у заяўцы праўдзівую інфармацыю аб сабе;
гарантаваць захаванне аўтарскіх правоў пры вытворчасці фотаработ, дасланых для ўдзелу ў праекце.
- Парадак і тэрміны правядзення фотапраекта
6.1. Фотаработы прымаюцца з 01.08.2024 па 01.12.2024 г.6.2. Для ўдзелу ў фотапраекце неабходна даслаць заяўку і матэрыялы ва ўстаноўленым фармаце на электронную пошту rcnk.bel@gmail.com c паметкай «Фотапраект 2024» у тэме ліста. Матэрыялы без адпаведнай пазнакі прымацца не будуць.6.3. Форма заяўкі (Дадатак 1) павінна змяшчаць дакладныя звесткі аб аўтары фотаработ і грамадскім аб’яднанні.
6.4. Матэрыялы, якія дасылаюцца ў электронным выглядзе, павінны быць прадстаўлены адным дакументам у адным лісце.
Вызначэнне пераможцаў фотапраекта і іх узнагароджанне
7.1. Фотаработы, якія адпавядаюць тэматыцы і прынятыя для ўдзелу ў фотапраекце, ацэньваюцца журы па наступных крытэрыях:мастацкі змест і тэхнічная якасць здымкаў;
нагляднасць, эстэтычнасць, падача і поўнае раскрыццё тэмы;
тэкставае суправаджэнне здымкаў (анатацыя).
7.2. Журы фотапраекта вызначае пераможцаў не пазней за 16.12.2024 года.7.3. Рашэнне па вызначэнні пераможцаў фотапраекта журы прымае шляхам адкрытага галасавання па 10-бальнай шкале і афармляецца пратаколам. У выпадку роўнасці галасоў, а таксама ўзнікнення спрэчных сітуацый, правам рашаючага голасу валодае Старшыня журы.
7.4. Гэтым Палажэннем вызначаюцца Гран-пры фотапраекта і 3 прызавыя месцы (першае, другое і трэцяе месцы). Пераможцамі фотапраекта прызнаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
7.5. Дыпломы пераможцаў і памятныя прызы ад журы фотапраекта ўручаюцца ўдзельнікам, якія занялі Гран-пры, а таксама першае, другое і трэцяе месцы фотапраекта. Прыз не можа быць заменены грашовымі сродкамі ці іншым відам заахвочвання.
7.6. Аўтары 30 (трыццаці) лепшых работ будуць узнагароджаны дыпломам удзельніка.
7.7. 30 (трыццаць) лепшых работ, якія ўключаюць Гран-пры і прызавыя месцы, будуць прадстаўлены на выніковай выставе і ўвойдуць у электронны альбом фотапраекта.
7.8. Інфармацыя аб выніках правядзення фотапраекта і яго пераможцах будзе размешчана на сайце і іншых інфармацыйных рэсурсах Цэнтра.
Кантакты
Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 19.
тэл. +375 17 395 96 03
E-mail: rcnk.bel@gmail.com
-
Дадатак 1
да Палажэння аб правядзенні фотаконкурсу сярод грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа «У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
ЗАЯЎКА
для ўдзелу ў фотаконкурсе «У нашых сэрцах жыве гэта памяць і боль»
Звесткі пра грамадскае аб’яднанне | |
Назва грамадскага аб’яднання беларусаў замежжа (ГА беларусаў замежжа) | |
Краіна, горад | |
Адрас ГА беларусаў замежжа | |
Поўнае імя старшыні ГА беларусаў замежжа | |
email ГА беларусаў замежжа | |
Кантактны нумар старшыні ГА беларусаў замежжа | |
Інфармацыя аб аўтары работы | |
Поўнае імя | |
Дата нараджэння | |
Пасада ўдзельніка ў ГА беларусаў замежжа | |
Кантактны нумар з указаннем мэсэнджэра для сувязі – Viber / WhatsApp / Telegram | |
Інфармацыя пра конкурсную работу | |
Назва конкурснай работы | |
Паясненне (анатацыя) да конкурснай работы (сэнс, абставіны стварэння, канцэпцыя) |