Запрашаем беларусаў замежжа да ўдзелу ў конкурсе “Культура”

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой

на лепшыя дасягненні ў арганізацыі i рэалізацыі праектаў па папулярызацыі

беларускай культуры ў кpaiнax пражывання беларускай дыяспары (конкурс “КУЛЬТУРА”)

 

Асноўныя мэты i задачы конкурсу

  • прыцягненне грамадскіх арганізацый за мяжой да папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа i сучасных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры ў краінах ix пражывання;
  • падтрымка праектаў «народнай дыпламатыі» ва ўмацаванні станоўчага іміджу Беларусі i беларускага народа ў свеце;
  • падтрымка i заахвочванне арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой у ажыццяўленні iмi культурна-асветніцкай дзейнасці па захаванні i папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны ў свеце;
  • садзейнічанне актывізацыі наладжвання канструктыўных кантактаў узаемакарыснага супрацоўніцтва зацікаўленых у Беларусі з беларускімі суайчыннікамі за мяжой па развіцці i рэалізацыі праектаў па папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа;
  • падтрымка i папулярызацыя мерапрыемстваў, накіраваных на наладжванне міжкультурных праектаў дзяржаўных устаноў культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа.

 

Заснавальнік конкурсу

Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (далей — Цэнтр).

 

Удзельнікі конкурсу

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія арганізацыі, якія функцыянуюць за мяжой і здзяйсняюць культурныя праекты па папулярызацыі беларускай культуры.

 

Агульныя палажэнні

  1. Матэрыялы і тэрміны.
    • Матэрыялы да конкурса — інфармацыя, якая адлюстроўвае культурную дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў за каляндарны год.
    • Заяўкі i матэрыялы на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў Цэнтр з 2 студзеня да 15 сакавіка года, наступнага за справаздачным каляндарным годам.
    • Дасылаць матэрыялы (у тым ліку разам з аўдыё-, фота- і відэададаткамі) можна як у электронным выглядзе, так і поштай (на электронным носьбіце або ў выглядзе аформленага раздрукаванага зборніка). Прымаюцца да ўдзелу матэрыялы ў фармаце doc, docx, pdf, rtf. Спасылкі дапушчальны на аўдыё-, фота- і відэададаткі. Тэкставыя матэрыялы на конкурс, якія дасылаюцца ў электронным выглядзе, павінны быць прадстаўлены адным дакументам ў адным пісьме. Форма заяўкі адвольная, з дакладнымі звесткамі пра кіраўніка грамадскага аб’яднання, поўнай дакладнай назвай грамадскага аб’яднання, кантактнай інфармацыяй (адрас, тэлефон, e-mail). Заяўкі i матэрыялы да ўдзелу ў конкурсе накіроўваюцца ў Цэнтр на электронны адрас centr@nationalcultures.by або bel@gmail.com, поштай 220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 19, пам.105.
    • Апрацоўка прадстаўленых удзельнікамі фактычных матэрыялаў аб рэалізацыі iмi значных культурных праектаў за мяжой (у конкурсным каляндарным годзе) i падвядзенне вынікаў здзяйсняецца на працягу месяца з моманту спынення прыняцця заявак.
    • Конкурсныя матэрыялы і вынікі конкурсу могуць выкарыстоўвацца як метадычны матэрыял (з захаваннем спасылак на аўтараў) з моманту ix атрымання арганізатарамі конкурса.
  2. Умовы адбору.
    • Cпic удзельнікаў фарміруецца з ліку  тых, хто падаў пісьмовую заяўку на ўдзел у конкурсе. Да заяўкі прыкладаецца агульная інфармацыя пра фактычна здзейсненную працу, яе значнасць i выніковасць, i дадаткі, якія дакументальна гэта падцвярджаюць.
    • Матэрыялы конкурсу павінны даступна распавядаць пра культурную дзейнасць аб’яднання. Падцвярджальнымі матэрыялaмi з’яўляюцца: аўдыё-, фота- i відэаматэрыялы; спасылкі на публікацыі ў CMI; узнагароды; пагадненні аб супрацоўніцтве; метадычныя напрацоўкі і іншае.
    • Адбор i фарміраванне cпicy лаўрэатаў конкурсу ажыццяўляецца згодна з дасланымі матэрыяламі, якія адпавядаюць патрабаванням палажэння, адлюстроўваюць найбольш станоўчыя і маштабныя вынікі праектаў.
    • Чакаемыя вынікі ؅— умацаванне станоўчага аўтарытэту грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа ў краінах пражывання, межкультурнага дыялогу, павышэнне іміджа Рэспублікі Беларусь на культурнай арэне, папулярызацыя беларускай культуры.
  3. Прызавы фонд i ўзнагароджанне
    • Набыццё заахвочвальных прызоў забяспечвае Цэнтр. Дыпломамі, прызамі ўзнагароджваюцца лепшыя ўдзельнікі конкурсу.
    • Уручэнне прызоў лепшым удзельнікам конкурсу здзяйсняецца Цэнтрам або дзяржаўнымі установамі Рэспублікі Беларусь у краінах знаходжання беларускіх суайчыннікаў.
  • Кантакты.

Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»

220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 19, пам. 105

e-mаil: centr@nationalcultures.by, rcnk.bel@gmail.com

тэл. + 375 (17) 270-82-67, + 375 (17) 395-96-03