Стартаваў творчы конкурс праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці
Стартаваў творчы конкурс праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе можна дасылаць на афіцыйную пошту Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур centr@nationalcultures.by і пошту аддзела народнай творчасці цэнтра omok2018@mail.ru па пытаннях арганізацыі і правядзення конкурсу можна звяртацца па тэлефоне +375 17 365 46 95 (Хачкова Вольга Барысаўна начальнік аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур).
ПАЛАЖЭННЕ
аб творчым конкурсе
праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці
І. Агульныя палажэнні
1.1. Творчы конкурс аўтараў і складальнікаў зборнікаў нотных выданняў праводзіцца ў рамках выканання дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг. (падпраграма «Мастацтва і творчасць») дзяржаўнай ўстановай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (далей – Цэнтр) з мэтай пашырэння рэпертуарнага зместу непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, развіцця беларускай песеннай і музычнай творчасці.
ІІ. Змест і парадак правядзення конкурсу
2.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары музычных твораў і складальнікі зборнікаў песень, танцаў з нотным матэрыялам, якія прызначаюцца для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (не часцей аднаго раза ў чатыры гады). У праектах нотных выданняў могуць выкарыстоўвацца творы іншых аўтараў пры ўмове выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
2.2. Інфармацыя аб правядзенні творчага конкурсу праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці размяшчаецца ў газеце «Культура».
2.3. Матэрыялы на конкурс дасылаюцца да 28 лютага 2025 г. на адрас Цэнтра: 220029 г. Мінск, вул. Чычэрына, 19. Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур (з паметкай – «Конкурс нотных выданняў»); rcnk-1994@mail.ru. Даведкі па тэл. +375173654695 – начальнік аддзела народнай творчасці Хачкова Вольга Барысаўна.
2.4. У заяўцы ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка(аў) конкурсу, месца працы (вучобы), паштовы адрас, кантактны тэлефон, e-mail. Дадаюцца матэрыялы зборніка (не менш 40 старонак нотнага тэкста).
2.5. Матэрыялы прымаюцца ў электроннай і друкаванай формах.
III. Патрабаванні да нотных матэрыялаў аўтараў музычных твораў.
3.1. У конкурсе прымаюць удзел нотныя матэрыялы, якія раней не публікаваліся. Творы павінны быць у выглядзе клавіра або партытуры, выразна і дакладна напісаныя чорнай пастай на нотнай паперы ці набраныя ў нотным рэдактары на камп’ютары.
3.2. На тытульным лісце клавіра (партытуры) пазначаюцца поўная і дакладная назва твора, прозвішча і ініцыялы яго кампазітара ці аранжыроўшчыка. Калі прадстаўляюцца вакальныя або харавыя творы, то акрамя аўтара музыкі ўказваецца і аўтар літаратурнага тэксту.
3.3. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы інструментальныя, вакальна-інструментальныя, вакальныя, харавыя, якія можна выконваць a cappella ці з інструментальным суправаджэннем. Калі твор павінен выконвацца пад акампанемент, то суправаджэнне абавязкова прапісваецца кампазітарам у партытуры. У нотах аўтарам таксама павінны быць выстаўлены меркаваны тэмп (пажадана па-італьянску) ці канкрэтны метраном. Таксама каля ўказання тэмпу можа быць дадзена эмацыйная характарыстыка выканання твора (пажадана таксама па-італьянску). Акрамя таго, на працягу ўсёй партытуры ці клавіра кампазітарам прастаўляюцца ўсе магчымыя рытмічныя, артыкуляцыйныя, дынамічныя і тэмпавыя асаблівасці опуса, вывераны (калі яны ёсць) усе лічбавыя абазначэнні цыфроўкі ў адпаведнасці з гарманічным планам партытуры. Ступень складанасці твораў павінна адпавядаць сучасным магчымасцям аматарскіх калектываў мастацкай творчасці.
3.4. Нотныя матэрыялы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, выкананыя неразборліва ці з грубымі памылкамі і парушэннямі правіл запісу музыкі, разглядацца журы не будуць.
3.5. Аўтар альбо складальнік павінен мець пісьмовае пацверджанне правоў на выкарыстанне ў зборніку музычнага і літаратурнага матэрыялаў, а таксама іх кантакты.
3.6. Цэнтр мае права рэдагаваць прадстаўленыя тэксты згодна з прафесійнымі правіламі мастацкага ўспрымання і паляпшэння матэрыялаў. Рэдагаванне матэрыялаў ажыццяўляецца аўтарамі з улікам прапаноў Цэнтра.
3.7. Нотныя матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, удзельнікам не вяртаюцца.
ІV. Журы і падвядзенне вынікаў конкурсу
4.1. У журы конкурсу, якое зацвярджае дырэктар Цэнтра, уваходзяць прадстаўнікі Беларускага саюза кампазітараў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, спецыялісты ўстаноў культуры.
4.2. Журы згодна крытэрыяў якасці і мэтазгоднасці вызначае пераможцаў, работы якіх будуць надрукаваны ў агульным ці асобным зборніку на працягу года, аўтары выданняў атрымаюць ганарар згодна заключанай дамовы. Выдадзеныя зборнікі будуць перададзены для выкарыстання беларускім аматарскім калектывам мастацкай творчасці ў Беларусі і ў краіны замежжа.
4.3. Вынікі конкурсу афармляюцца пратаколамі журы.
Склад журы
творчага конкурса праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці
Атрашкевіч Алена Віктараўна | ̶ | старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
(старшыня журы) |
Хачкова Вольга Барысаўна | ̶ | начальнік аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (сакратар) |
Слесарчык Дзмітрый Леанідавіч | ̶ | намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Пазнякоў Міхась Паўлавіч | ̶ | старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь |
Грамовіч Ірына Міхайлаўна | ̶ | дэкан факультэта музычнага і харэаграфічнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт |
Брылон Вольга Герцаўна | ̶ | лектар-музыказнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, музычны крытык, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў |