20-21 сакавіка прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум «Захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны праз пераемнасць пакаленне»
20-21 сакавіка 2025 года на базе клубных устаноў Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» сумесна з дзяржаўнай установай культуры «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» правялі рэспубліканскі семінар-практыкум «Захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны праз пераемнасць пакаленне».
Брэсцкая вобласць не выпадкова стала месцам правядзення рэспубліканскага семінара-практыкума па дадзенай тэматыцы. Сканцэнтраванне культурных аб’ектаў у рэгіёне, мэтанакіраваная сістэматычная работа арганізацый культуры па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і форм работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі спрыяюць вывучэнню станоўчага вопыту работы ў гэтым напрамку на прыкладзе Брэстчыны.
На працягу двухдзённага семінара 36 спецыялістаў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі пазнаёміліся са структурай і працай філіяла «Спораўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Бярозаўскі раённы Палац культуры», філіялам «Галерэя мастацтваў» ДУК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей», філіялам «цэнтр дзіцячай творчасці і народных рамёстваў» ГУК «Бярозаўскі раённы Палац культуры», ДУК «Пружанскі раённы цэнтр культуры», ДУК «Музей-сядзіба “Пружанскі палацык“», ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў“»
Праграмай семінара было прадугледжана знаёмства з музейнай экспазіцыяй “Канцлагер Бяроза-Картузская 1934-1939” а таксама ўскладанне кветак да памятнага абеліска вязням канцлагера «Бяроза-Картузская». Адбыліся прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай гісторыка– культурнай спадчыны: «Традыцыя прыгатавання рыбы сушанай у печы на
саломе і страў на яе аснове», «Тэхналогія вырабу шчэпавай птушкі-абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна», «Побытавы танец «Спораўская полька»,«Традыцыйны роспіс на шкле» ў Пружанскім раёне, «Творчасць М.В. Тарасюка, адметная майстэрскім валоданнем традыцыйнымі тэхналогіямі разьбы і роспісу па дрэве, увасобленымі ў вырабах з дрэва» і інш.