Урачыстае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
6 верасня 2025 года ў Верхнім горадзе г. Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У межах мерапрыемства былі арганізаваны выставачныя экспазіцыі нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў г. Мінска.
Тут можна было пазнаёміцца з нацыянальнай культурай дыяспар, што пражываюць у Рэспубліцы Беларусь: пакаштаваць стравы розных краін, прыняць удзел у майстар-класах, прымерыць нацыянальныя строі, напісаць сваё імя на розных мовах. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі майстры народнай творчасці.
У канцэртнай праграме свята была прадстаўлена музычная культура прадстаўнікоў азербайджанскай, арабскай, аргентынскай, армянскай, афганскай, башкірскай, грэчаскай, грузінскай, дагестанскай, яўрэйскай, індыйскай, казахскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, малдаўскай, палестынскай, польскай, ромскай, рускай, татарскай, туркменскай, украінскай, чувашскай і эстонскай культур.
Спецыяльны госць фестывалю — фальклорная група «Неево» (Санкт-Пецярбургскае таварыства эстонскай культуры). Канцэртную праграму вялі галоўны дырэктар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Белтэлерадыёкампаніі Максім Угляніца і Марыя Багатыр.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Д.Г. Шляхцін,
намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта А.В. Стрыгельскі,
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А.А. Румак,
старшыня Кансультатыўнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Г.А. Егіазарян,
намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта С.В. Курачык.