Творчая лакацыя “Зямля таленавітых людзей “

 

23 студзеня 2025 года дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпа “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” сумесна з ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” праведзена мерапрыемства “Зямля таленавітых людзей “. Мерапрыемства праходзіла ў рамках работы грамадскакультурнай акцыі “Марафон адзінства”, праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Ноч адкрыццяў“. На пляцоўках мерапрыемтсва была арганізавана творчая прастора, якая дэманстравала мастацкую народную і дэкаратыўна-прыкладную творчасць. Свае работы прадставілі майстры з горада Мінска і Мінскай вобласці. Выстава і майстар-класы па ткацтве паясоў правялі народныя майстры Бураўцова Г.Р., Дзернакоўская І.З., па выцінанцы майстар Налівайка В.А., па саломапляценню народны майстар Пазднякова В.В. і майстар Удодава Г.А., аўтарскую кераміку прадставіла Сіняўская В.А., лозапляценненародны майстар Гурэцкая А.В., ткацтва на станку – Паўлава Ж.М.

Госці таксама пазнаёміліся з выставай, распрацаванай Рэспублікаснкім цэнтрам нацыянальных культур “Дакрануцца душой да спадчыны“. На 25 выставачных стэндах былі прадстаўлены элементы беларускай народнай творчасці , якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама беларускія элементы і народнай культуры, уключаныя ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Экскурсію па выставе праводзіла начальнік аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Хачкова В.Б.

 

 

Творчая лакацыя “Зямля таленавітых людзей” выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы і ўдзельнікаў майстар-класаў.