Дабрачынны вечар “Вера без спраў мёртвая. Спадчына святой Ніны»
27 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшоў дабрачынны вечар “Вера без спраў мёртвая. Спадчына святой Ніны». Арганізатары мерапрыемства ў падтрымку дзяцей і дарослых з асаблівасцямі здароўя – прыход Храма Святой роўнаапостальнай Ніны ў г. Мінску сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства “Сакартвела”». Вядучым канцэртнай праграмы выступіў старшыня грамадскага аб’яднання Тэнгіз Думбадзэ. Сваімі выступленнямі гледачоў парадавалі запрошаныя госці і калектывы Цэнтра: Віталь Карпанаў – саліст групы «Дразды», Тарыел Майсурадзэ, танцавальны ансамбль «Сонечная Грузія», Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» і іншыя. Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Румак А.А., настаяцель прыхода Святой Ніны ў г. Мінску айцец Аляксандр Грачышнікаў. У канцы дабрачыннага вечара дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасці атрымалі падарункі ад Грузінскага культурна-асветніцкага таварыства “Сакартвела”. Асноўная ідэя мерапрыемства – неабходнасць працягваць добрую справу, якой служыла святая Ніна – клапаціцца пра тых, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу.