17
сак
«Гуканне вясны» у Купалаўскім мемарыяльным запаведніке «Вязынка». 22 сакавіка 2025 года
да Канцэрты
Праталіна лягла на гонейках,
Збудзілася пралесачка ад сна…
Устань, устань, маё ты сонейка!
Збудзілася пралесачка ад сна…
Устань, устань, маё ты сонейка!
Залатаструнна йграе ўжо вясна.
Янка Купала
22 сакавіка (субота) 2025 года з 12.00 да 15.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы разам з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур запрашаюць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», дзе адбудзецца інтэрактыўная праграма «Гуканне вясны» з элементамі
рэканструкцыі каляндарна-абрадавага свята.
У праграме – веснавыя песні і карагоды, гульні, майстар-клас па побытавых танцах разам з усімі ўдзельнікамі свята.
Згодна старажытнай традыцыі топчам зямлю, грэем яе і абуджаем, клічам птушак вяртацца з выраю. Гукаем вясну, як і нашыя продкі, каб нарэшце
прыйшла яна і ў нашыя сэрцы.
Для ўдзелу спатрэбіцца набыць квіток.
Кошт на мерапремства для дарослых і студэнтаў – 5,00 рублёў;
для навучэнцаў, школьнікаў, дашкольнікаў – бясплатна.
Да сустрэчы на свяце! Гу-у-у!